Беларускія хакеісты правядуць вырашальны паядынак алімпійскай кваліфікацыі

Беларускія хакеісты правядуць вырашальны паядынак алімпійскай кваліфікацыі

Зборная Беларусі па хакеі 4 верасня правядзе вырашальны паядынак алімпійскай кваліфікацыі. У 17.00 на “Мінск-Арэне” нашы хакеісты згуляюць са зборнай Славеніі, з якой маюць роўную колькасць ачкоў у групе D. Жывую трансляцыю матчу можна паглядзець на тэлеканале “Беларусь 5”.

Нагадаем, што 1 верасня беларусы ў стартавым матчы кваліфікацыйнага турніру абыгралі зборную Даніі (5:2), а на наступны дзень атрымалі перамогу над палякамі — 5:3. Славенцы таксама маюць дзве вікторыі, такім чынам, у галоўных прэтэндэнтаў на перамогу па 6 ачкоў. Каманда, якая зойме першае месца ў групе, атрымлівае пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года ў Паўднёвай Карэі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі