Вы тут

Беларускія хакеісты па дарозе на самалёт у Казахстан штурхалі свой аўтобус

Хакеісты штурхаюць аўтобус / hockey.by

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі прайграла першы матч на турніры ў Нур-Султане. Дружына Міхаіла Захарава саступіла гаспадарам пляцоўкі з лікам 2:5 (0:2, 0:2, 2:1). Браму беларускай зборнай абараняў Дэні Тэйлар. Шайбы закінулі беларусы Іван Драздоў і Яўген Нагачоў.

Падрабязная справаздача пра паядынак — на сайце федэрацыі хакея.

11 лютага беларуская зборная згуляе з алімпійскай зборнай Расіі.

Зборная Беларусі рыхтуецца да чэмпіянату свету, які ў траўні-чэрвені пройдзе ў Латвіі.

Дарэчы, беларускія хакеісты па дарозе на самалёт у Казахстан штурхалі ў Мінску свой аўтобус, які трапіў у "снежны палон".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.