Вы тут

Беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету абыгралі венграў — 3:1

TUT.by

На чэмпіянаце свету па хакеі ў Нур-Султане (Казахстан) беларуская каманда ў І дывізіёне абыграла Венгрыю з лікам 3:1 (1:0, 1:0, 1:1).

На пачатку сустрэчы лік адкрыў Мікіта Феакцістаў — 1:0. У другім перыядзе Яўген Лісавец павялічыў адрыў — 2:0. А ў апошнім перыядзе Джэф Плат рэалізаваў большасць — 3:0. Вілмас Гала скараціў адставанне, забіўшы шайбу ў браму беларусаў, але сітуацыю гэта не выратавала.

Нагадаем, што перад тым наша зборная выйграла ў каманды Літвы — 4: 3.

Турнірнае становішча: Рэспубліка Карэя — 6 ачкоў (2 матчы), Беларусь — 6 (2), Казахстан — 3 (1), Літва — 0 (1), Венгрыя — 0 (2), Славенія — 0 (2).

Наступную гульню наша зборная правядзе 2 траўня ў 13:00. Яе чакае сустрэча са Славеніяй (13.00).