Вы тут

Беларускія хакеісты даведаліся сапернікаў па Лізе чэмпіёнаў

Беларускія клубы даведаліса сапернікаў па хакейнай Лізе чэмпіёнаў / twitter.com/championshockey

Беларускія хакейныя клубы даведаліся, з кім ім даведзецца гуляць у Лізе чэмпіёнаў. Сёлета турнір пройдзе без групавога этапу: каманды адразу будуць гуляць у 1/16 фіналу.

Мінскае "Юнацтва" сустрэнецца з чэмпіёнам Чэхіі — хакейным клубам "Тршынец". У мінулым сезоне гэтыя каманды ўжо сустракаліся ў Лізе чэмпіёнаў. У першай гульні "Юнацтва" выйграла 2:0, але ў сустрэчы ў адказ "Тршынец" разграміў мінчукоў — 7:2.

Сапернікамі гродзенскага "Нёмана" ў Лізе чэмпіёнаў будзе  шведская "Фрэлунда", якая выйграла чатыры з шасці розыгрышаў Лігі чэмпіёнаў.

Першыя матчы адбудуцца ў кастрычніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.