Беларускія хакеісты адолелі Швейцарыю па булітах — 3:2 (відэа)

Першы перыяд прайшоў без шайбаў — супернікі хіба прыглядаліся адзін да аднаго. Сапраўднае змаганне пачалося ў другім перыядзе, калі швейцарцы на 24-й хвіліне матчу нарэшце адкрылі лік. Праз 7 хвілінаў беларускія хакеісты зраўнялі яго, і амаль адразу (яшчэ праз дзве хвіліны) павялі ў ліку.



Але ў трэцім перыядзе гаспадарам пляцоўкі ўдалося зраўняць лік і беларусы не змаглі пераламіць гульню. Перамога дасталася ім дзякуючы добра праведзенай серыі булітаў. Вынік матчу — 3:2.



Нагадаем, што напярэдадні ў паўфінале беларусы перамаглі славакаў з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі