Вы тут

Беларускія гандбалісты амаль пазбавіліся шанцаў у фінале Еўра-2020

eurohandball.com

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе атрымала першую перамогу ў асноўным раўндзе фіналу чэмпіянату Еўропы. Беларускія гандбалісты ва ўпартым паядынку 18 студзеня перайгралі чэхаў з лікам 28:25. У беларусаў, якія выступаюць у групе А, стала 2 ачкі, яны займаюць перадапошняе месца.

Усяго ў групе 6 каманд. У Іспаніі і Харватыі па 6 ачкоў, у Аўстрыі, Германіі і Беларусі — па 2, у Чэхіі — 0. У паўфінал з групы выходзяць дзве лепшыя каманды з групы. Каб прайсці далей нават чыста тэарэтычна, беларусам трэба абыгрываць лідэраў іспанцаў і гаспадароў турніру аўстрыйцаў. У першых двух матчах зборная Беларусі з аднолькавым лікам 23:31 саступіла харватам і немцам.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.