Беларускія футбалісты ў Казахстане не будуць лічыцца легіянерамі
Беларускія футбалісты перастануць лічыцца легіянерамі ў Казахстане, піша by.tribuna.com.
Выканкам Казахстанскай федэрацыі футбола вырашыў адмяніць статус "невыхаванца казахстанскага футбола" для футбалістаў — грамадзян краін, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС).
Раней з такой ініцыятывай выступіў кіраўнік КФФ Адзільбек Джаксыбекаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.