Беларускія фрыстайлісты ў камандным міксце занялі ў кваліфікацыі апошняе месца

Беларускія фрыстайлісты ў камандным міксце занялі ў кваліфікацыі апошняе месца

10 лютага беларускія фрыстайлісты ў камандным міксце на Алімпіядзе занялі ў кваліфікацыі апошняе, шостае месца. У фінал выйшлі чатыры найлепшыя зборныя.

Змяшаныя спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы на Гульнях праводзяцца ўпершыню. Кожная каманда складаецца з трох лыжнікаў: два мужчыны і адна жанчына (альбо дзве жанчыны і мужчына). Іх індывідуальныя вынікі сумуюцца. Перамагае зборная, якая набрала найбольшую колькасць ачкоў.

У складзе беларускай зборнай не вельмі ўдала выступілі Ганна Гуськова, Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка. У Беларусі было 273,67 бала. У Швейцарыі, якая заняла 4-е месца, — 300,62. У першай тройцы — Кітай, ЗША і Канада.

Беларускія фрыстайлісты маюць шанцы на медалі ў індывідуальных спаборніцтвах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі