Беларускія біятланісты занялі ў змяшанай эстафеце толькі 13-е месца

Беларускія біятланісты занялі ў змяшанай эстафеце толькі 13-е месца

7 сакавіка ў Эстэрсундзе стартаваў чэмпіянат свету па біятлоне. Беларусы занялі ў змяшанай эстафеце (2х6 і 2х7,5 км) толькі 13-е месца (+3.57,4 (0+8). Наша каманда выступала ў наступным складзе: Ганна Сола, Алена Кручынкіна, Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў. Перамогу святкавала зборная Нарвегіі: 1:17.41,4 (0+7). На другім месцы зборная Германіі — +13,1 (0+9), на трэцім месцы зборная Італіі — +1.09,6 (0+14). Беларусы саступілі нарвежцам амаль чатыры хвіліны.

У змяшанай эстафеце ўдзельнічалі 26 камандаў. У пятніцу пройдзе жаночы спрынт, пачатак у 18:15, на суботу запланаваны мужчынскі спрынт, ён пачнецца ў 18:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі