У біятланісткі Ірыны Крыўко харчовае атручванне

У біятланісткі Ірыны Крыўко харчовае атручванне

У беларускай біятланісткі Ірыны Крыўко харчовае атручванне. Пра гэта Еўрарадыё распавяла яе маці Людміла Крыўко. З-за стану здароўя Ірына прапускае сённяшнюю змяшаную эстафету на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе.

"Яна нейкае атручванне атрымала, — распавядае Людміла Крыўко ў размове з Еўрарадыё. — Учора яна мне пісала, што і млоснасць, і тэмпература была крыху паднялася... Яшчэ 5-га [сакавіка] было нармальна. А ўчора сімптомы атручвання праявіліся. Кажа: "Не ведаю, ад чаго". Прыгадвае, што нейкі салат з капусты з'ела... Не ведаю, які дыягназ паставіў доктар. Нейкае нешанцаванне".

Людміла Крыўко чакае вестак ад дачкі і хвалюецца, ці зможа яна паўдзельнічаць 8 сакавіка ў спрынце.

Тым часам sputnik.by паведаміў, што ў Ірыны Крыўко дыягнаставаны кішачны грып. Нібыта, праблемы са здароўем ёсць і ў некаторых іншых біятланістаў (напрыклад, у Рамана Елётнава). Медыкі мяркуюць, што спартсмены адчуваюць "наступствы збору ў Раўбічах і стасункаў са сваякамі". Аднак Крыўко пазней інфармацыю пра "кішачны грып" абвергла. У яе і Дынары Алімбекавай "проста атручванне".

У змяшанай эстафеце ў чацвер возьмуць удзел Ганна Сола, Алена Кручынкіна, Антон Смольскі і Сяргей Бачарнікаў. Пачатак у 18:15 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі