Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету

У 1/4 фінала жаночага чэмпіянату свету па баскетболе, які праходзіць у Чэхіі, выйшла зборная Беларусі. У сераду беларускі атрымалі цяжкую перамогу над зборнай Грэцыі — 74:70 (20:18, 20:20, 14:11, 20:21).
Турнірная табліца ў групе "Е" выглядае наступным чынам:
1. Аўстралія — 10 ачкоў (пасля 5 матчаў)
2. ЗША — 10 (5)
3. Беларусь — 9 (6)
4. Францыя — 8 (5)
5. Грэцыя — 8 (6)
6. Канада — 6 (5)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі