Беларускім лёгкаатлетам забаранілі выступаць на ўнутрырасійскіх турнірах

Беларускім лёгкаатлетам забаранілі выступаць на ўнутрырасійскіх турнірах

Беларускім лёгкаатлетам, як і спартсменам з іншых краін, забаранілі выступаць на ўнутрырасійскіх турнірах. Такое рашэнне прыняла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый, паведамляе ТАСС. Прычынай называецца тое, што Усерасійская федэрацыя лёгкай атлетыкі абмежавана ў сваіх правах. І толькі калі іх цалкам адновяць, тады замежныя лёгкаатлеты змогуць прыязджаць на спаборніцтвы ў РФ. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый спадзяецца, што расійская федэрацыя будзе выконваць гэтае патрабаванне.

Усерасійская федэрацыя лёгкай атлетыкі была пазбаўлена членства ў World Athletics у 2015 годзе з-за скандалу з допінгам у расійскай лёгкай атлетыцы. Расійскім спартсменам пакінулі магчымасць выступаць на міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе.

У пачатку сакавіка World Athletics з-за расійскай агрэсіі супраць Украіны забараніла лёгкаатлетам з Беларусі і Расіі выступаць на еўрапейскім і сусветным чэмпіянатах у сезоне 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі