Савет Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) вырашыў падоўжыць адхіленне спартоўцаў з Беларусі і Расіі ад міжнародных турніраў. Таксама пад бан трапляюць дапаможны персанал і афіцыйныя асобы.
Прычынай адхілення стала вайна, якую Расія з дапамогай Беларусі вядзе ва Украіне. "Санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Расіі і Беларусі ва ўсім свеце, відаць, з'яўляюцца адзіным мірным спосабам парушыць і вывесці са строю цяперашнія намеры Расіі і аднавіць мір. Смерць і разбурэнні, якія мы бачылі ва Украіне за апошні год, у тым ліку смерць больш як 185 спартоўцаў, толькі ўмацавалі маю рашучасць у гэтым пытанні", — заявіў на прэс-канферэнцыі кіраўнік асацыяцыі Себасцьян Коў.
Пры гэтым асацыяцыя аднавіла статус Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (УФЛА). Гэта азначае, што расіяне маюць права прыязджаць на беларускія ўнутраныя старты, а беларускія лёгкаатлеты могуць удзельнічаць у расійскіх турніраў. Падчас допінгавай дыскваліфікацыі УФЛА гэта было забаронена.