Беларускім дзецям-"чарнобыльцам" забаранілі адпачываць у Паўн. Ірландыі

Беларускія ўлады забаранілі дзецям, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі, прыязджаць на аздараўленне ў Паўночную Ірландыю. Пра гэта на нефармальнай сустрэчы знешнепалітычных ведамстваў ЕС у Францыі паведаміў ірландскі міністр замежных спраў Майкл Марцін.
Паводле яго словаў, беларускія ўлады ўвялі забарону пасля нядаўняга выпадку з барысаўскай школьніцай Таццянай Казыра, якая адмовілася вяртацца дадому пасля вакацыяў у ЗША.

Як інфармуе Радыё Свабода, ірландскі міністр выказаў спадзяванне, што беларускіх чыноўнікаў удасца пераканаць адмяніць міжнародную забарону на дзіцячае аздараўленне. З гэтай мэтай на наступным тыдні Мінск наведае амбасадар Ірландыі ў Расіі і Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі