Беларускіх леснікоў перакінулі ў Расію — дапамагаць тушыць пажары

Беларускіх леснікоў перакінулі ў Расію — дапамагаць тушыць пажары. "Каб не дапусціць пераходу агню на тэрыторыю нашай краіны", паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі РБ.

Спачатку ў сераду стала вядома, што беларускіх леснікоў адправілі на ўзмацненне аховы памежных з Расіяй тэрыторый — з-за таго, што набліжаўся лясны пажар з Пскоўскай вобласці. З Расонскага і Шумілінскага лясгасаў адправілі туды дадаткова 30 чалавек і 8 адзінак тэхнікі. Пазней стала вядома, што каля 20 работнікаў Шумілінскага лясгаса адправілі праз мяжу на дапамогу расійскім калегам. Агонь быў ужо ў 400 метраў ад Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.