Беларускіх дзяцей, якія трапілі ў ДТЗ у Чэхіі, сёння даставяць дадому

Беларускіх дзяцей, якія трапілі ў ДТЗ у Чэхіі, сёння даставяць дадому

Беларускіх дзяцей, якія трапілі ў дарожную аварыю ў Чэхіі, сёння ўвечары даставяць дадому. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прадстаўнікоў турыстычнай кампаніі “Сільвертур”, якой належаў транспарт для перавозкі.

На месца знаходжання беларускіх турыстаў у Чэхіі ўвечары 6 студзеня прыбыў аўтобус. Ён забраў дзяцей, якія не пацярпелі або атрымалі нязначныя пашкоджанні і адвёз у польскі Уроцлаў. Там дзеці пераначавалі і сёння ў абед плануецца іх ад’езд у Беларусь, куды яны прыбудуць увечары.

Пасля дарожнага інцыдэнту ў Чэхіі застаецца дзевяць беларусаў — шасцёра пацярпелых дзяцей і трое суправаджаючых дарослых. Сваякам пацярпелых паведамілі пра здарэнне. Усе турысты былі застрахаваныя ў дзвюх беларускіх кампаніях і атрымаюць адпаведныя выплаты.

Дарожная аварыя з удзелам беларускага аўтобуса адбылася 6 студзеня ў першай палове дня паміж населенымі пунктамі Горжычкі і Чэска Скаліцэ. Турыстычная група, у якой было 49 чалавек, ехала з Прагі ва Уроцлаў. Аўтобус занесла на слізкай дарозе і ён перакуліўся. 11 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Фота: dt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі