Вы тут

Беларускі раварыст Сіўцоў дыскваліфікаваны на 4 гады за допінг

Канстанцін Сіўцоў / Bahrain Merida

Вядомы беларускі раварыст Канстанцін Сіўцоў дыскваліфікаваны на чатыры гады за парушэнне антыдопінгавых правілаў. Пра гэта піша "Прессбол" са спасылкай на Міжнародны саюз раварыстаў (UCI).

У арганізме Сіўцова выявілі забаронены гармон эрытрапаэцін.

Сіўцоў — пераможца моладзевага чэмпіянату свету 2004 года па веласпорце на шашы ў групавой гонцы і бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў каманднай гонцы на час.

У 2009 годзе ён выйграў індывідуальны этап і камандную гонку у шматдзённай велагонцы "Джыра д'італія".

У 2011-м Сіўцоў заняў дзясятае месца ў генеральнай класіфікацыі Джыра д'Італія і разам з камандай першынстваваў у каманднай гонцы на час. На чэмпіянаце Беларусі ў той год раварыст заваяваў залаты медаль у гонцы з раздзельным стартам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.