Вы тут

Беларускі паралімпіец Талай трапіў ва ўкраінскую базу "Міратворац"

Таляў (у белай кашулі) у ДНР / sputnik.by

Беларускі паралімпіец Аляксей Талай унесены ва ўкраінскую базу "Міратворац". У траўні ён наведаў самаабвешчаную "Данецкую народную Рэспубліку".

На сайце "Міратворца" пазначаны наступныя прычыны ўнясення Талая ў базу:

Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на акупаваную расійска-тэрарыстычнымі бандфармаваннямі тэрыторыю Украіны на Данбасе. Супрацоўніцтва з прарасійскімі тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Удзел у кантрабандных перасоўваннях грузаў і тавараў на акупаваныя расійска-тэрарыстычнымі бандфармаваннямі тэрыторыі Украіны.

Украінскі цэнтр "Міратворац" — недзяржаўная арганізацыя. У тым ліку яна вядзе ўлік тых, хто здзейсніў злачынствы супраць нацыянальнай бяспекі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.