Беларускі на Пензеншчыне чакаюць прыезду Аляксандра Лукашэнкі

Грамадзянкі Беларусі, якія разам з дзецьмі чакаюць “канца свету” на Пензеншчыне, гатовыя вярнуцца на радзіму. Праўда, яны ставяць адну ўмову. Яны хочуць, каб да іх прыехаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляе агенцтва Regions.ru.
Нагадаем, дзве жанчыны са сваімі дзецьмі жывуць у вёсцы Нікольскае Бекаўскага раёна.

Напярэдадні з імі сустракаліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Дубовік і супрацоўнік беларускай амбасады ў Маскве. Яны пераконвалі жанчын вярнуцца на радзіму, але безвынікова. 3 снежня над беларускамі мусіць адбыцца суд і іх чакае дэпартацыя з Расіі.

Яшчэ адна група беларусаў знаходзіцца ў зямлянцы, разам з іншымі сектантамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі