Беларускі мікрааўтобус разбіўся ў Расіі (фота)

У выніку загінулі чатыры чалавекі, два з якіх беларусы. 20-гадовы масквіч, які сядзеў за рулём “Мазды”, на высокай хуткасці абагнаў аўтамабіль ВАЗ, сутыкнуўшыся з ім бокам. Пры гэтым іншамарку выкінула на сустрэчную паласу, дзе яна ў лоб сутыкнулася з мікрааўтобусам “Мерседэс” пад кіраваннем 32-гадовага беларуса.


У выніку аварыі “Мазда” загарэлася, яе кіроўца і 23-гадовы пасажыр загінулі на месцы.


Таксама загінулі два пасажыры мікрааўтобуса — грамадзяне Беларусі. Кіроўца аўтобуса дастаўлены ў лякарню, паведамляе “Новая газета”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі