Беларускі хакеіст даў каментарый у ЗША: У галаве круцяцца дрэнныя рускія словы

Беларускі хакеіст даў каментарый у ЗША: У галаве круцяцца дрэнныя рускія словы

Капітан маладзёжнай зборнай Беларусі па хакею Максім Сушко не мог стрымаць эмоцый — на чэмпіянаце свету ў ЗША яго каманда развіталася з элітай. У матчы за “выжыванне” беларусы прайгралі па булітах зборнай Даніі — 2:3 (першы матч — 4:5).

“Цяпер вельмі цяжка,цытуе словы Сушко прэс-служба арганізатараў першынства. — Проста цяпер у мяне ў галаве круцяцца толькі кепскія рускія словы”.

Не мог стрымаць эмоцый і галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Юрый Файкоў. Нецэнзурную лексіку яшчэ падчас матчу чуў ад яго расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка, пра што пісаў у Twitter. Пасля прайгранага шостага на чэмпіянаце матчу (перамог не было зусім) Файкоў наракаў на нізкі ўзровень беларускага хакея і беларускіх гульцоў. А вось Максімам Сушко ён задаволены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі