Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын атрымаў сур’ёзную траўму

Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын атрымаў сур’ёзную траўму

Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын атрымаў сур’ёзную траўму. Ён выбыў з гульні да лютага 2018 года. У Касціцына пашкоджанне ніжняй часткі цела, паведамляе сайт sport-express.ru, які спасылаецца на прэс-службу ХК “Куньлунь” (менавіта за кітайскі клуб выступае беларус). У бягучым сезоне нападаючы паспеў згуляць у 16 матчах чэмпіянату КХЛ, закінуў у іх 2 шайбы і зрабіў 7 галявых перадач.

Андрэю Касціцыну 32 гады. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. У мінулым сезоне нападаючы выступаў у КХЛ за расійскі клуб "Сочы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі