Вы тут

Беларускі фільм "Возера радасці" — у лонглісце прэміі "Оскар"

"Возера радасці" — гэта кароткаметражны мастацкі фільм / facebook.com/aliaksei.paluyan

Беларускі фільм "Возера радасці" — у лонглісце прэміі "Оскар" (у намінацыі "Лепшы кароткаметражны фільм"). Вынікі аб'явяць 8 лютага. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook яго рэжысёр Аляксей Палуян.

Фільм зняты па аднайменным рамане беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча. У 2019-м у сюжэце тэлеканала АНТ пра намінацыю "Возера радасці" на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі пра яго нават не згадалі (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.