Беларускі дзюдаіст перамог на турніры "Вялікага шлему" ў Абу-Дабі

Беларус перамог у вагавай катэгорыі да 66 кг. У пяці спарынгах ён быў лепшым за алжырца Худа Жардані, Хамада Сулеймана з Саудаўскай Аравіі і немца Себасцьяна Зайдля. У паўфінале Шэршань перамог Адрыяна Гомбача (Славенія), а ў фінале адолеў Тарлана Карымава (Азербайджан).

Як паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі дзюдо (БФД), раней Дзмітрый Шэршань перамагаў на турнірах серыі “Вялікага шлема” ў 2011 годзе.

Дзякуючы перамогам на гэтых турнірах дзюдаісты набіраюць рэйтынгавыя ачкі, якія потым дазваляюць ім трапіць на кантынентальныя першынствы, чэмпіянаты свету і Алімпіяды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі