Вы тут

Беларускі цяжкавагавік Яўген Ціханцоў стаў чэмпіёнам Еўропы

pressball.by

Беларускі цяжкавагавік 20-гадовы Яўген Ціханцоў стаў чэмпіёнам Еўропы. У Батумі ў вагавой катэгорыі да 96 кілаграмаў ён паказаў вынік 400 кілаграмаў (178 кг + 222 кг). Да таго ж Ціханцоў устанавіў кантынентальны рэкорд.

Раней узнагароды на першынстве заваявалі Дар’я Навумава і Генадзь Лапцеў — золата, Петр Асаёнак — срэбра, Юлія Асаёнак і Вадзім Ліхарад — бронза.

pressball.by