Вы тут

Беларуская зборная па хакеі прапусціць ўжо трэцюю Алімпіяду запар

У вырашальным матчы беларуская каманда саступіла зборнай Славакіі​ / instagram.com/hockey.by

Беларуская зборная па хакеі саступіла камандзе Славакіі у кваліфікацыйным алімпійскім турніры.  У гэтым матчы вырашаўся лёс пуцёўкі на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекін. Сустрэча скончылася  з лікам 1:2.

Гэта будзе ўжо трэцяя Алімпіяда, якая пройдзе без беларускай каманды.

Гульня са Славакіяй — была трэцяй сустрэчай у рамках кваліфікацыйнага турніру. Да гэтага беларуская каманда саступіла не самай моцнай зборнай Польшчы і выйграла ў аўстрыйцаў. Для выхаду ў групавы этап гэтага аказалася недастаткова.

Ва ўчорашняй сустрэчы лік адкрылі славакі, затым на 22-ой хвіліне беларускі легіянер НХЛ Ягор Шаранговіч зраўняў лік. Але ў другім перыядзе за некалькі хвілін да сірэны брамнік славакаў Юліус Гудачак закінуў яшчэ адну шайбу ў пустыя вароты суперніка.

Пасля матчу Шаранговіч казаў, што камандзе "проста не ўдалося закінуць другую шайбу", а "славакі гулялі вельмі добра".

Трэнер зборнай Крэйг Вудкрофт прызнаўся, што расчараваны вынікам. "Крыху не хапіла нам, і гэта засмучае", — сказаў ён. Пры гэтым ён лічыць, што "беларускі хакей за апошні час стаў лепш" і "развіццё хакея ў краіне ідзе ў правільным кірунку". Каментары трэнераў і гульцоў публікуе партал hockey.by.

Апошні раз зборная Беларусі гуляла на Алімпіядзе ў Ванкуверы ў 2010 годзе. Заняла 9-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.