Вы тут

Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі матч алімпійскай кваліфікацыі ў Аўстрыі

Фота Федэрацыі хакея Беларусі​

У Браціславе працягваецца алімпійская кваліфікацыя хакейных зборных. 

Хакейная каманда Беларусі выйграла ў зборнай Аўстрыі з лікам 5:2. 

Беларусы прайгравалі ў першым перыядзе дзве шайбы, прапусціўшы першую ў меншасці. Пасля другога перыяду беларусы змаглі зламаць ход сустрэчы і забіць пяць шайбаў. У такой паслядоўнасці беларускія хакеісты забівалі ў аўстрыйскую браму: Андрэй Стась, Ягор Шаранговіч, Шэйн Прынс, Джэф Плат.

Тым самым беларускія хакеісты набралі тры балы і знаходзяцца на трэцім месцы ў групе. Размеркаванне месцаў наступнае: Польшча — 3 (1), Славакія — 3 (1), Беларусь — 3 (2), Аўстрыя — 0 (2).

На Алімпіяду-2022 паедзе толькі пераможца групы.

Нагадаем, у папярэднім матчы беларусы прайгралі зборнай Польшчы, пасля чаго былі раскрытыкаваныя Лукашэнкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.