Беларуская вышэйшая школа ўсё ж далучыцца да Балонскага працэсу

Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову распачаць далучэнне да Балонскага працэсу. Беларуская сістэма адукацыі ўсё ж пойдзе на збліжэнне з еўрапейскай, паведамляе Lenta.ru. Магчымасць далучэння да Балонскага працэсу ў Беларусі абмяркоўвалася ўжо даўно. Аднак у чэрвені 2010 года на нарадзе па гэтым пытанні Лукашэнка выступіў супраць таго, каб рэфармаваць сістэму адукацыі.

Неўзабаве пасля гэтага спікер парламента Беларусі Анатоль Рубінаў заявіў, што для краіны "Балонскі працэс не зусім актуальны". Пры гэтым, як паведамляла агенцтва БелТА, ён адзначыў, што рэкамендацыі Балонскага працэсу ў краіне ўсё ж выконваюцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі