Беларуская стужка "Радзіма" атрымала ўзнагароду ў Берліне
![Кіно, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/screenshot_2023-12-23_120040.png.webp?itok=SLWc2_V_)
Кіно, ілюстрацыйнае фота / unfilter.by
Дакументальны фільм "Радзіма" атрымаў узнагароду "Cinema for peace 2024" ў Берліне. Пра гэта паведамляе тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Стужка Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча даследуе сістэму ўлады Беларусі праз практыкі гвалту — у войску і на пратэстах 2020 года. Праект атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фестывалях і прэміях у Еўропе.
Еўрарадыё рабіла вялікую гутарку з суаўтаркай фільма.
![Беларуская стужка "Радзіма" атрымала ўзнагароду ў Берліне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kino-2002-2.jpg.webp?itok=qoeTFUK9)
Фільм "Радзіма" атрымаў прэмію ў Берліне / t.me/holybelawood
![Беларуская стужка "Радзіма" атрымала ўзнагароду ў Берліне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kino-2002-1.jpg.webp?itok=sOi_Xb03)
Фільм "Радзіма" атрымаў прэмію ў Берліне / t.me/holybelawood
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.