"Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" ў Берліне
!["Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" ў Берліне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ideja2.jpg.webp?itok=VJc-Acgm)
У Берліне адбылася першая прэзентацыя новай кнігі рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя на маршы". У ёй удзельнічалі гісторык Аляксандр Фрыдман, рэжысёр Аляксей Палуян, спявачка Вераніка Круглова.
На чарзе прэзентацыі кнігі ў Варшаве, Кракаве, Вільні і Тбілісі. Спадзяемся, што з часам яны будуць і ў беларускіх гарадах.
"Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" яшчэ не прызнаная ў Беларусі "эстрэмісцкай", як гэта адбылося з іншай кнігай аўтараў на гэтую тэму. Новую кнігу можна прыдбаць толькі на прэзентацыях ці замовіць праз Patreon Еўрарадыё, выбраўшы там адпаведны лот.
!["Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" ў Берліне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/ideja.jpg.webp?itok=9iB0jTEm)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.