Маладзёжная зборная Беларусі па футболе абыграла Сан-Марына — 2:0 (відэа)

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе абыграла Сан-Марына — 2:0 (відэа)

Маладзёжная зборная Беларусі па футболе абыграла Сан-Марына — 2:0. Гэта быў гасцявы паядынак у рамках адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2019. На 16-й хвіліне гол-прыгажун забіў Яўген Шаўчэнка, а на 28-й вызначыўся Дзмітрый Анцілеўскі.

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Шчарбіцкі, Пячэнін, Хвалько, Паўлавец, Іваноў, З. Волкаў, Шаўчэнка, Бярозкін (Джыгера, 85), Клімовіч, Бязсмертны (Юзэпчук, 61), Анцілеўскі (Кійко, 67).

Наступны матч каманда Людаса Румбуціса правядзе 6 верасня ў гасцях са зборнай Малдовы. У нашай групе лідыруе Грэцыя — 16 ачкоў (пасля 6 матчаў), Харватыя — 13 (6), Беларусь — 10 (6), Чэхія — 10 (5), Малдова — 3 (6), Сан-Марына — 0 (пасля 7 гульняў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі