Вы тут

Беларуская хакейная зборная разграміла французскую — 5:2

Фота з адкрытых крыніц

Беларуская хакейная зборная разграміла французскую на старце “Кубка чатырох нацый velcom”. Гульня прайшла 8 лістапада на ільдзе “Чыжоўка-Арэны”. На пачатку гульні беларусам давялося 10 хвілін трымацца ў меншасці, але яны не прапусцілі шайбу. На 21-й хвіліне Мікіта Рэмезаў адкрыў лік гульні.

Затым беларусам нне пашанцавала: на 31-й хвіліне французы зраўнялі лік і ў той самы момант шайба рыкашэтам яшчэ раз трапіла ў браму гаспадароў турніру — лік стаў 1:2.

У трэцім перыядзе беларусы зноў удала рэалізавалі большасць і Яўген Кавыршын зраўняў лік. Затым у Андрэя Сцяпанава атрымаўся дубль, а Максім Парфеявец давёў лік да разгромнага — 5:2.

Далей беларускую зборную чакаюць паядынкі з Латвіяй і Славеніяй.