Беларуская хакейная “маладзёжка” прайграла фінам — 0:6
![Беларуская хакейная “маладзёжка” прайграла фінам — 0:6](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/malad_hockey.jpg.webp?itok=W9m-Dt3c)
Беларуская моладзевая зборная па хакеі распачала выступ на чэмпіянаце свету ў Фінляндыі з гучнай паразы: падапечныя Аляксандра Бяляўскага саступілі гаспадарам турніру з лікам 0:6.
Нашы хакеісты стрымлівалі сапернікаў цягам амаль двух перыядаў і не давалі ім адкрыць лік, хоць самі і былі слабымі ў атаках. Аднак на 38-й хвіліне беларусы прапусцілі першую шайбу і іх абарона цалкам рассыпалася. У апошнім перыядзе фіны адна за адной закінулі ім яшчэ пяць шайбаў і такім чынам разграмілі гасцей.
Першапачаткова букмекеры не верылі ў поспех беларусаў і давалі на іх перамогу каафіцыенты ад 29 да 41. Таксама зборная нашай краіне, якая ў гэтым сезоне выступае ў элітным дывізіёне, лічыцца найбольш верагодным кандыдатам на вылет у ніжэйшую лігу. Беларусы здолелі вярнуцца ў эліту праз дзевяць гадоў па выніках чэмпіянату свету ў Італіі. З сезона 2006-2007 яны гулялі толькі ў першай лізе.
Заўтра нашу зборную чакае гульня са славакамі.
Фота: hockey.by