Беларуская дэлегацыя адправілася ў Маскву для перамоваў па пастаўках нафты

Беларуская дэлегацыя накіроўваецца 5 студзеня ў Маскву для працягу перамоваў наконт паставак нафты ў 2010 годез. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка. У складзе дэлегацыі старшыня канцэрна "Белнафтахім" Валеры Казакевіч, намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў. Яны накіроўваюцца на перамовы для канчатковага ўзгаднення пратаколу пра ўнясенне зменаў у дамову паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 12 студзеня 2007 года.

Па словах Аляксандра Цімашэнкі, адпаведныя прапановы Беларусі ўжо накіраваны ў пісьмовым выглядзе расійскаму боку.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку ўзгаднення экспертамі канчатковага варыянту пратаколу першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка гатовы выехаць у Маскву для падпісання дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі