Беларуская чыгунка прапаноўвае купіць квіткі на цягнік з дапамогай мабільнай праграмы "Аплаці". Новы спосаб даступны ў Мінску на чыгуначным вакзале і прыпыначным пункце "Інстытут культуры".
Квіткі прадаюцца на цягнікі з ненумараванымі месцамі — гэта значыць, электрычкі і дызелі.
Раней у тэрмінале можна было расплаціцца толькі гатоўкай і банкаўскімі карткамі. Цяпер на экране тэрмінала можна яшчэ і адсканаваць QR-код пасля выбару віду аплаты.
Новы спосаб пакуль працуе ў доследным рэжыме. Калі ён апраўдае сябе, то можа з'явіцца і на іншых тэрміналах самаабслугоўвання БЧ.