Беларуская бягуха Анастасія Іванова выйграла марафон у Варшаве

Беларуская бягуха Анастасія Іванова выйграла марафон у Варшаве

Беларуская бягуха Анастасія Іванова стала пераможцай марафону ў Варшаве, які праводзіўся ў 37-ы раз, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Класічную марафонскую дыстанцыю 42 км 195 м беларуская спартсменка пераадолела за 2 гадзіны 28 хвілін 43 секунды. Другое месца заняла польская бягуха Ізабэль Тжаскальска (2 гдз. 29 хв. 55 сек.), трэцяй фінішавала прадстаўніца Кеніі Віёла Ятор (2 гдз. 30 хв. 03 сек.).

Удзельніцамі марафона ў польскай сталіцы сталі каля 800 бягухаў.  На дыстанцыі 10 км паспяхова выступіла яшчэ адна беларуска Святлана Кудзеліч, якая перамагла з вынікам 33 хвіліны. 12 сек. Другой да фінішу прыйшла полька Катажына Кавальска (33 хв. 20 сек.), трэцяй была яшчэ адна прадстаўніца Польшчы Хэлен-Нзембі Мусыёка (33 хв. 53 сек.)

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі