Вы тут

Беларуская баскетбалістка: Я за сумленныя выбары! Вярніце нам гэтую магчымасць!

Алена Леўчанка / fiba.com

Адна з найлепшых беларускіх баскетбалістак Алена Леўчанка адрэагавала на апошнія падзеі ў нашай краіне. "Я за сумленныя выбары! Вярніце нам гэтую магчымасць!" напісала яна ў сторыс Instagram. Таксама Леўчанка змясціла там фота затрыманага патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які ўжо прызнаны палітвязнем.

Алене Леўчанка 37 гадоў. Яна была адным з лідараў беларускай зборнай, якая ў 2007-м заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы. Спартсменка вылучаецца сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Сёлета яна перадавала медыцынскія маскі для лекараў Гомельскай абласной бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.