"Беларуськалій" не ўвайшоў у пяцёрку самых прыбытковых прадпрыемстваў

Абсалютны лідар апошніх гадоў "Беларуськалій" заняў толькі шостае месца. Прычына крыецца ў праблемах з экспартам калійных угнаенняў. У выніку салігорцаў абагналі не толькі нафтавікі, але і "Беларусбанк", "ГроднаАзот" і "Белшына", адзначае "Ежедневник".


Прыбытак лідара, наваполацкага "Нафтана", склаў у 1-м квартале больш за 736 млрд рублёў, у Мазырскага НПЗ — 731 млрд, у "Беларусбанка" — 441 млрд, у "Беларуськалія" — 319 млрд рублёў.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі