“Беларуськалій” Керымаву ўжо не прадаюць

Беларускі ўрад катэгарычна абвяргае інфармацыю пра тое, што кантрольны пакет “Беларуськалія” хочуць прадаць расійскаму бізнэсмену Сулейману Керымаву, суўладальніку “Уралкалія”, паведамляе БЕЛТА. У прэс-службе ўраду падкрэсліваюць: пытанне наконт продажу акцыяў “Беларуськалія” з Керымавым ніколі і ні на якім узроўні не абмяркоўвалі. Разам з тым Сулейман Керымаў выявіў гранічную зацікаўленасць застацца сузаснавальнікам Беларускай калійнай кампаніі, аднаго з лідэраў продажаў калійных угнаенняў на сусветным рынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі