Беларускага навукоўцу ўзнагародзілі вышэйшай прэміяй Еўропы

Навуковец Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Акадэміі навук Беларусі Алег Маслоўскі ўдастоены вышэйшай узнагароды Еўропы "Срэбны ліст" у галіне захавання раслін. Такую прэмію прысудзіла міжнародная арганізацыя "Планта Еўропа" за працу па стварэнні метадалогіі Еўрапейскай стратэгіі па захаванні раслін.
Па словах самога навукоўцы, Беларусь упершыню сярод краін СНД рэалізавала праект па вызначэнні ключавых батанічных аб'ектаў на сваёй тэрыторыі. У іх лік увайшло 10 прыродных аб'ектаў, у тым ліку Нацыянальны парк "Нарачанскі", Бярэзінскі запаведнік, Нацыянальны парк "Прыпяцкі", рэспубліканскі заказнік "Ельня", Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Гэтыя тэрыторыі з'яўляюцца аднымі з галоўных складнікоў Еўрапейскай экалагічнай сістэмы, якія патрабуюць належнай аховы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі