Вы тут

Беларускага канькабежца дыскваліфікавалі на два гады за допінг

Віталь Міхайлаў / instagram.com/tatsiana_mikhailava/

Беларускага канькабежца Віталя Міхайлава дыскваліфікавалі на два гады за допінг. Такое рашэнне вынес Спартыўны арбітражны суд пасля апеляцыі, якую падало Сусветнае антыдопінгавае агенцтва, паведамляе ТАСС.

Міхайлаву 34 гады. Ён — дзесяціразовы чэмпіён Беларусі ў класічным шматбор'і. На міжнародных спаборніцтвах найлепшым вынікам канькабежца з'яўляецца 4-е месца на чэмпіянаце свету ў 2017 годзе.

Допінг-тэст Віталя Міхайлава даў станоўчы вынік летась, калі ён удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў класічным шматбор'і. Але Міжнародны саюз канькабежцаў беларуса апраўдаў — ён даказаў, што не ведаў пра наяўнасць у харчовай дабаўцы забароненага рэчыва. Аднак WADA падала апеляцыю і яна ў выніку была задаволена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.