Беларускае войска займае 49-е месца ў свеце

Беларускае войска займае 49-е месца ў свеце

Беларускае войска займае 49-е месца ў свеце. Рэйтынг склала міжнародная кампанія Global Firepower. Яна ўлічвала колькасны склад войска, яго ўзбраенне, колькасць працоўнай сілы ў краіне, геаграфічнае становішча.

У першую дзясятку рэйтынгу ўвайшлі ЗША, Расія, Кітай, Індыя, Францыя, Вялікабрытанія, Японія, Турцыя, Германія і Егіпет. Сярод нашых суседзяў наперадзе апынуліся Польшча (19-е месца) і Украіна (30-е), Літва толькі 95-я, а Латвія — 103-я. Агулам у рэйтынгу 133 краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі