Беларуска Васіліса Марзалюк не змагла заваяваць алімпійскую бронзу

Беларуска Васіліса Марзалюк не змагла заваяваць алімпійскую бронзу

Беларуска Васіліса Марзалюк не змагла заваяваць алімпійскую бронзу. У фінале турніру па вольнай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 75 кг яна прайграла кітаянцы Чжан Фэнлю — 4:8.

Нагадаем, у 1/8 фіналу Марзалюк перамагла Ванесу Вескан з Францыі — 5:0, у чвэрцьфінале яна выйграла ў чэмпіёнкі свету, галоўнай прэтэндэнткі на алімпійскае золата амерыканкі Адэлін Марыі Грэй — 4:1. Васіліса не змагла прабіцца ў фінал, у паўфінале яна саступіла канадцы Эрыцы Элізабет Вібе — 0:3.

Васілісе Марзалюк 29 гадоў. Яна — ураджэнка Лагойска. Вольнай барацьбой займаецца з восьмага класа школы. Першы вялікі поспех у спартсменкі быў у 2005 годзе, калі яна заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы. Аднак у 2006-м Васілісу дыскваліфікавалі на 2 гады за выкарыстанне забароненых прэпаратаў. У 2011-м было срэбра кантынентальнага першынства і бронза чэмпіянату свету. На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане яна была 5-й. У далейшым былі бронзавыя медалі на чэмпіянатах Еўропы і свету, і толькі на Еўрапейскіх гульнях у Баку Марзалюк заваявала золата.

Беларуска Васіліса Марзалюк не змагла заваяваць алімпійскую бронзу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі