Беларуска Дар'я Домрачава — алімпійская чэмпіёнка! (фота, відэа)

Безумоўна, галоўная надзея беларусаў была на Дар’ю Домрачаву, адну з фаварытак спаборніцтваў. І яна спраўдзілася. На чатырох агнявых рубяжах біятланістка зрабіла толькі адзін промах, яна лідыравала большую частку гонкі.

27-гадовая Дар'я Домрачава — алімпійская чэмпіёнка! У Домрачавай гэта першая залатая ўзнагарода. На Алімпіядзе ў 2010-м годзе ў Ванкуверы яна стала ўладальніцай "бронзы" ў індывідуальнай гонцы на 15 км.


 

Другое месца ў гонцы заваявала Тора Бергер з Нарвегіі, на трэцім месцы — Тэя Грэгарын са Славеніі. Беларуска Надзея Скардзіна заняла 13-е месца, у яе быў адзіны промах на агнявых рубяжах (перарвалася яе рэкордная серыя без промахаў — больш за 100 мішэняў). Людміла Калінчык — 33-я, у яе 2 промахі. Настасся Дубарэзава — 55-я.
 

"Лыжы працавалі ідэальна, — цытуе словы Дар'і Домрачавай "Прессбол". — Дзякуй сэрвісменам — з хуткасцю было ўсё ў парадку. Адчувала сябе дастаткова ўпэўнена на рубяжах. Наколькі цяжка выступаць, калі краіна чакае медалі? Адчула гэта пасля спрынтарскай гонкі. Шчыра кажучы, ніякай прэсы не чытала. Усе былі ў стане невялікі трасяніны. Пастаралася ад усяго адключыцца і быць сабой, не звяртаць увагу на тое, што адбываецца вакол. Я дастаткова дасведчаная спартсменка, за спіной шмат гонак, чэмпіянатаў свету. У мінулым годзе было цяжка на чэмпіянаце свету, адчувалася напружанне ўнутранае і з боку. Тым не менш справілася і заваявала на турніры золата. Добра, што не зацягнула да апошняга на Алімпіядзе. Проста рабіла тое, што магу і ўмею".
 

У медалёвым заліку Беларусь займае на Алімпіядзе ў Сочы 10-е месца
 


 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі