"Беларусьфільм" здыме першы айчынны прыгодніцкі баявік

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" пачала падрыхтоўку да здымак фільма "Крапавы берэт". Як паведаміла прэс-сакратар кінастудыі Алена Мельнікава, гэтая карціна стане першым айчынным прыгодніцкім баевіком. "Крапавы берэт" — гэта гісторыя спецназаўцаў розных пакаленняў. Як раней паведамлялася, сцэнар баявіка "Крапавы берэт" Аляксандра Дэбалюка стаў уладальнікам трэцяй прэміі на лепшы кінасцэнар паўнаметражнага мастацкага і тэлевізійнага фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм" у 2007 годзе. Суаўтарам сцэнара і рэжысёрам праекту стаў Андрэй Голубеў, які дэбютаваў летась з паўнаметражным фільмам "Чаклун і Румба". Па словах А.Голубева, яго будучая праца будзе ўяўляць сабой "дынамічны моладзевы фільм, з вялікай колькасцю складаных здымкаў".

Як адзначыла А.Мельнікава, здымкі карціны будуць праходзіць у Беларусі і, верагодней за усё, на Каўказе. Плануецца, што фільм будзе гатовы ўжо да канца 2008 года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі