Беларусьфільм стаў прыбытковым

Па выніках працы за мінулыя пяць месяцаў нацыянальная кінастудыя зарабіла 430 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў першы намеснік дырэктара па вытворчасці Беларусьфільма Аляксандр Цялушка.

Паводле яго слоў, цяпер кінастудыя збіраецца будаваць жыллё для акцёраў і рэжысёраў. Плануецца таксама і глабальная рэканструкцыя будынкаў і тэрыторый кінастудыі.

На думку Цялушкі, кіно павінна несці ідэалагічную функцыю.

Цяпер на Беларусьфільме здымаецца тры карціны: пра сучаснае войска, пра першыя дні Вялікай айчыннай вайны і расійская стужка пра вайну.

Дарэчы ўчора, кінастудыя аб’явіла пераможцаў конкурса на лепшы сцэнар фільма да Дня Незалежнасці.

Перамог Аляксей Дудараў з “Дняпроўскім рубяжом”, гісторыяй пра абарону Магілёва. Карціну пачнуць здымаць у наступным годзе.

Па матэрыялах газеты “Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі