"Беларусьфільм" адмовіў Курэйчыку ў здымках “Хакейнай адысеі”

"Беларусьфільм" адмовіў вядомаму драматургу і сцэнарысту Андрэю Курэйчыку ў заяўцы на здымкі фільма з рабочай назвай "Хакейная адысея".
Пра гэта паведаміла галоўны рэдактар кінастудыі Наталля Сцяжко. Паводле яе слоў, ад Курэйчыка была атрымана заяўка на стварэнне поўнаметражнага мастацкага фільма, сцэнарый якога заснаваны на тым, што ў Беларусі нібыта праводзіцца чэмпіянат свету па хакеі.

Аднак, паводле яе слоў, высветлілася, што аналагічны сцэнарый, дзе гаворка ішла пра футбол, быў прапанаваны драматургам расійскай кінакампаніі. Тэму "футбольнай адысеі" развіў Аляксандр Рагожкін, які выступіў аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам-пастаноўшчыкам фільма "Гульня".

Па словах Курэйчыка, ён прапанаваў "Беларусьфільму" праект камерцыйнай камедыі, якая, на яго погляд, з'яўляецца "больш перспектыўнай, чым паспяховая карціна "Любовь-морковь".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі