Беларусаў, якія нелегальна перайшлі ва Украіну, вернуць на радзіму

Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю / dpsu.gov.ua
Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю / dpsu.gov.ua

Трох беларусаў, якія нелегальна перайшлі ва Украіну, вернуць на радзіму паводле пагаднення аб рэадмісіі, паведамляе Радыё Свабода. Затрымалі іх у пачатку ліпеня ў Ровенскай вобласці, куды яны прыйшлі са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па партызанскіх сцежках сярод лясоў і балот мужчыны неслі з сабой кантрабандныя цыгарэты і трапілі ў засаду, калі прайшлі па ўкраінскай тэрыторыі каля 800 метраў. Яе зладзілі не толькі памежнікі, але і паліцэйскія з супрацоўнікамі СБУ.

У мірны час беларусы заплацілі б штраф і вярнуліся б у РБ. Падчас вайны гэта ўжо немагчыма — памежнікі звярнуліся ў суд. Парушальнікаў змясцілі ў пункт часовага знаходжання іншаземцаў і асоб без грамадзянства для далейшага прымусовага выдварэння за межы Украіны. Звычайна там трымаюць не больш за паўгода. Калі ж ўзнікаюць праблемы з ідэнтыфікацыяй асобы, то даўжэй, але не больш за 1,5 года. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі