Беларусаў ва Украіне могуць падмануць махляры-“даішнікі”

Аб гэтым паведамляе  autoua.com. Ашуканцы апранутыя ў форму, максімальна падобную да формы інспектараў ДАІ. Яны пільнуюць аўтамабілі з іншых абласцей Украіны ці замежнікаў. Махляры ў дакучлівай форме прапануюць набыць так званыя экалагічныя карты, аказваючы маральны ціск на кіроўцаў.



Часцей за ўсё злачынцы працуюць на курортных напрамках. У сувязі з гэтым, сапраўдныя супрацоўнікі ДАІ будуць узмоцнена патруляваць трасу Харкаў-Сімферопаль-Алушта-Ялта, па якой едуць на адпачынак жыхары Беларусі, Расіі ды іншых краін.


У ДАІ нагадваюць, што экалагічныя карты не прадугледжаныя ніводным нарматыўным актам Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі