Беларусам забароняць ваяваць за іншыя дзяржавы — нават добраахвотна
![Беларусам забароняць ваяваць за іншыя дзяржавы — нават добраахвотна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/56d9a76555f69.jpeg.webp?itok=vYo6T7lv)
Крымінальная адказнасць будзе ўведзеная ў Беларусі за ўдзел ва ўзброеных фармаваннях на тэрыторыі замежных дзяржаваў. Адпаведныя змены ў законапраекты дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі 4 красавіка ў двух чытаннях. Цяпер крымінальная адказнасць будзе накладацца не толькі за наёмніцтва, але і за добраахвотны ўдзел у баявых дзеяннях.
![Беларусам забароняць ваяваць за іншыя дзяржавы — нават добраахвотна](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/vakul4yk-0404_0.jpg.webp?itok=dxCQGCKn)
Праекта змяненняў прадставіў у парламенце старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Ён патлумачыў, дзеля чаго ўносяцца адпаведныя зменыў заканадаўства.
Вакульчык: "Папярэдзіць удзел нашых грамадзян ва ўзброеных канфліктах за мяжой — незалежна ад матываў, таго, дзе гэта адбываецца, з якой мэтай і г.д."